Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Старшыня Прэс-службы Ватыкана: Год веры пачынаецца простым пацалункам, поўным любові Бога
Святы Айцец
13.10.2012 22:40

Вячэрняя сустрэча папы Бэнэдыкта XVI з вернікамі, якая адбылася 11 кастрычніка і нагадвала пра адкрыццё Другога Ватыканскага Сабору і малітву на плошчы св. Пятра, стала тэмай штотыднёвага фельетона старшыні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Святар адзначыў, што Год веры будзе «поўным прастаты зваротам да Бога».

«50 гадоў таму малады Ратцынгер, святар чыстага сэрца і выбітнага інтэлекту, поўны ідэалістычнага запалу, глядзеў з плошчы ў напрамку акна», — адзначыў кс. Ламбардзі. Сёння, па словах святара, Папа «прамаўляе таямніцу Бога», які з’яўляецца «галоўным прыярытэтам Пантыфікату і галоўным пунктам Сабору». «Калі хтосьці думаў, што Год веры будзе серыяй трыўмфальных падзей, глыбока памыляўся. Папа Бэнэдыкт XVI ідзе ў цалкам іншым кірунку», — падкрэслівае старшыня ватыканскай Прэс-службы.

Ксёндз Ламбардзі ўзгадаў таксама словы папы Яна ХХІІІ, паўтораныя Бэнэдыктам XVI на вячэрнім чуванні: «Ідзіце дадому, пацалуйце сваіх дзяцей і скажыце, што гэта пацалунак Папы». «Менавіта гэтым простым пацалункам, поўным любові Бога, пачынаецца Год веры», — дадаў святар.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме