Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI падчас уручэння ўзнагароды Ратцынгера: Касцёлу патрэбны людзі, чый інтэлект асветлены святлом Бога
Святы Айцец
20.10.2012 13:54

Аб тым, што Касцёлу патрэбны людзі жывой і светлай веры, якія б рабілі Бога блізкім сучаснаму чалавеку, казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI раніцай 20 кастрычніка, уручаючы ўзнагароду Ратцынгера дваім навукоўцам. Сёлета яе атрымалі амерыканскі езуіт тэолаг а. Брайан Дэйлі і французскі філосаф і гісторык прафесар Рэмі Браг.

Пантыфік падкрэсліў, што абодва лаўрэаты ўносяць вялікі ўклад у прысутнасць Касцёла ў сучасным свеце: а. Дэйлі — у галіне экуменічнага дыялога, прафесар Браг — у дыялогу з іншымі рэлігіямі. Папа дадаў, што гэтыя лаўрэаты — узор перадачы мудрасці, навуковай дакладнасці і любові да чалавека, ведаў, здольных адкрыць «мастацтва жыцця».

«Нам патрэбны людзі, якія скіроўваюць позірк да Бога, чэрпаюць з Яго крыніцы сапраўдны гуманізм, каб дапамагчы тым, якіх Пан ставіць на нашым шляху, людзі, чый інтэлект асветлены святлом Бога», — сказаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што Другі Ватыканскі Сабор жадаў, каб людзі нашых часоў маглі адкрыць сапраўднае «мастацтва жыцця», што асабліва важна ў новай евангелізацыі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме