Святы Айцец : для адкрыцця таямніцы чалавека і сусвету неабходны дыялог паміж навукай і верай |
Святы Айцец |
08.11.2012 14:27 |
Выбар тэмы пасяджэння быў не выпадковым: на працягу апошніх дзесяцігоддзяў былі зроблены шматлікія навуковыя адкрыцці ў розных галінах, але многіх навукоўцаў іх вынікі не задавальняюць, бо часта бываюць аднабаковымі і не знаходзяць пацвярджэння ў больш шырокай і складанай рэальнасці прыроды. У сувязі з гэтым падчас сустрэчы Папа звярнуў увагу на вялікія гарызонты, якія стаяць перад сучаснай навукай і патрабуюць узаемадзеяння паміж яе рознымі галінамі. Паводле Святога Айца, міждысцыплінарны падыход паказвае, што «навука — гэта інтэлектуальныя светы, якія не адасоблены адно ад аднаго, а ўзаемазвязаны паміж сабой і накіраваны на вывучэнне прыроды як адзінай, зразумелай і гарманічнай рэальнасці ў яе несумненнай складанасці». Пантыфік нагадаў, што такое бачанне свету супадае з поглядамі хрысціянскай філасофіі і тэалогіі. (AG) |