Святы Айцец: трэба рабіць усё магчымае для выпраўлення злачынцаў |
Святы Айцец |
22.11.2012 15:21 |
Па словах Папы, само грамадства зацікаўлена ў тым, «каб вярнуць сабе чалавека, які зможа ўнесці каштоўны ўклад у дабро ўсіх», а не яшчэ больш небяспечнага злачынцу. Як адзначыў Пантыфік, на працягу апошніх гадоў у гэтай сферы «быў дасягнуты пэўны прагрэс, але шлях застаецца яшчэ доўгім». Святы Айцец падкрэсліў, што справа датычыць не толькі паляпшэння ўмоваў утрымання асуджаных, але і гарантавання ім больш эфектыўных метадаў падтрымкі і выхавання. «Мэтай рэалізацыі справядлівасці не з’яўляецца выключна пакаранне злачынцы, але імкненне, каб падчас пакарання рабілася ўсё магчымае для выпраўлення і паляпшэння гэтага чалавека. Калі гэтага не адбываецца — не рэалізуецца сапраўдная справядлівасць», — адзначыў Святы Айцец, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG) |