Папа падзякаваў дабрачынным арганізацыям за імкненне захаваць годнасць чалавека |
Святы Айцец |
20.01.2013 13:17 |
19 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай рады «Cor Unum», якое праходзіла ў Ватыкане і было прысвечана тэме «Любоў, новая этыка і хрысціянская антрапалогія». Быццё хрысціянінам, па словах Пантыфіка, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, атрымлівае свой сэнс ад веры як сустрэчы з любоўю Хрыста. Менавіта ў гэтым адметнасць хрысціянскай дабрачыннасці: грунтуючыся на прынцыпах веры, яна дэманструе «пункт гледжання Бога», Яго праект адносна чалавека. У кожную эпоху, калі чалавек не прымаў гэтага праекту, ён станавіўся ахвярай і нявольнікам «культурных спакусаў», заўважыў Папа. Як адзначыў Святы Айцец, гэта падштурхоўвае сучасных хрысціян да працы «на карысць сапраўднай цывілізацыі, цывілізацыі любові». Пантыфік звянуў увагу, што ў сучасным свеце «ад саюзу паміж матэрыялістычным поглядам на чалавека і вялікім развіццём тэхналогій узнікае антрапалогія ў сваёй сутнасці атэістычная», у якой чалавек «зводзіцца да аўтаномных функцый»: пазбаўлены душы, асабістых адносін са Створцам, і таму можа дазволіць любыя эксперыменты. У такой сітуацыі «ўсё, што тэхнічна магчыма, становіцца законным, кожны эксперымент з’яўляецца прымальным». Радыкальнае адмаўленне чалавекам яго «створанасці і сыноўства» заканчваецца драматычнай адзінотай. (AG) |