Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Новаабраны Пантыфік памаліўся ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ |
Святы Айцец
|
14.03.2013 13:04 |
Раніцай 14 сакавіка папа Францішак наведаў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ (Маці Божай Большай). Прыкладна паўгадзіны новаабраны Пантыфік маліўся перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani — Апякункі рымскага народа.
Пра гэты візіт Папа казаў учора вечарам падчас свайго першага звароту да вернікаў з лоджыі ватыканскай базылікі.
Як інфармуе італьянская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у візіце Святога Айца суправаджаў сярод іншых прэфект Папскага дома арцыбіскуп Георг Генсвайн. Да рымскай святыні Папа паехаў не ў лімузіне, прызначаным для Пантыфікаў, а ў простым аўтамабілі.
Выходзячы з базылікі, Папа прывітаў групу вучняў ліцэя. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.