Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа прыняў запрашэнне Патрыярха Канстанцінопальскага наведаць яго рэзідэнцыю
Святы Айцец
21.03.2013 12:17

Папа Францішак прыняў запрашэнне Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея наведаць яго рэзідэнцыю ў стамбульскім квартале Фанар. Таксама было вырашана, што Пантыфік і Патрыярх сустрэнуцца ў студзені 2014 г. у Ерузалеме ў 50-годдзе гістарычнай сустрэчы Паўла VI і Патрыярха Афінагора, вынікам якой стала зняцце ўзаемных экскамунік, накладзеных падчас Вялікай схізмы ў 1054 г.

Акрамя таго, як паведамляе грэчаскае агенцтва Amen.gr, на якое спасылаецца Ватыканскае радыё, новаабраны Папа згадзіўся прыняць удзел у адкрыцці выставы, арганізаванай Канстанцінопальскім Патрыярхатам і прысвечанай святой Гары Афон, якая будзе праходзіць у 2015 г. у палацы Прэзідэнта Італіі.

Сустрэча папы Францішка і Патрыярха Барталамея адбылася ў Ватыкане 20 сакавіка. Гутарка праходзіла ў сардэчнай атмасферы. Суразмоўцы выказаліся за супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннасці і экалогіі і за паглыбленне тэалагічнага дыялога.

Патрыярх Канстанцінопальскі прысутнічаў на інаўгурацыі Папы 19 сакавіка ўпершыню пасля 1054 г.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме