Ватыкан пра вялікую пашану сённяшняга Папы да Яна Паўла ІІ |
Святы Айцец |
02.04.2013 11:40 |
Ватыканскае радыё прыводзіць фрагменты гамілій, у якіх тагачасны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса казаў пра папу Вайтылу. У дзень беатыфікацыі Яна Паўла ІІ, 1 мая 2011 года, кардынал Берголіа падкрэсліў, што благаслаўлёны Пантыфік у сваім жыцці сузіраў Уваскрослага Хрыста і таму не баяўся і здолеў перамагчы дыктатуру. «Смеласць і рашучасць, якія дае нам Уваскрасенне Хрыста, упэўненасць у тым, што мы прабачаны любоўю Пана, пазбаўляюць нас страху, — заўважыў тады кардынал. — Няхай і сёння гучаць у нашым сэрцы словы Езуса і благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ: „Не бойцеся!“». (AG) |