Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец моліцца за ахвяраў землятрусу на мяжы Ірана і Пакістана |
Святы Айцец |
17.04.2013 12:40 |
Святы Айцец Францішак моліцца за ахвяраў землятрусу, які адбыўся на тэрыторыі Ірана і Пакістана. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 17 красавіка Папа падкрэсліў, што з «сумам прыняў навіну пра гвалтоўныя штуршкі», якія прывялі да смерці многіх людзей, шматлікіх пакут і разбурэнняў. «Узношу сваю малітву да Бога за ахвяраў і ўсіх, хто перажывае пакуты, а таксама хачу выказаць блізкасць іранскаму і пакістанскаму народам», — сказаў Пантыфік, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.