Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іранскіх хрысціянаў будуць судзіць за прапаганду супраць ісламу |
12.10.2012 12:23 |
У Іране 5 хрысціянаў аднаго з «хатніх» Касцёлаў, якія навярнуліся з ісламу, прадстануць перад судом па абвінавачванні ў «прапагандзе супраць ісламскага рэжыму», «стварэнні незаконных груп» і «знеслаўленні ісламскіх святынь падчас хрысціянскай евангелізацыі». Як паведамляе Седмица.ru, гэтыя хрысціяне былі арыштаваны 8 лютага гг. і да суду ўтрымліваюцца ў Адэль-Абадскай турме Шыраза. Суд адхіліў іх заявы аб выхадзе пад залог. Двое з іх 4 гады таму ўжо прыгаворваліся да 5 гадоў турмы, але суддзя абмежаваўся ўмоўным тэрмінам. Судовае пасяджэнне павінна пачацца 17 кастрычніка. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.