Папа Францішак у «Твітэры»: голас Езуса накіроўвае нас на шлях жыцця |
Святы Айцец |
21.04.2013 19:45 |
21 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі Святога Айца Францішка ў «Твітэры» «„Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх“. Голас Езуса ўнікальны! Ён накіроўвае нас на шлях жыцця», — так гучаць словы Папы. Падчас сустрэчы з вернікамі на нядзельнай малітве «Regina Cаeli» Пантыфік сказаў: «Сёння вяртаюцца гэтыя словы Езуса: „Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх. Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго. Я і Айцец — адно”. У гэтых чатырох вершах заключаецца ўсё пасланне Езуса, гэта ядро Яго Евангелля: Ён заклікае нас да ўдзелу ў Яго адносінах з Айцом, і гэта ёсць жыццё вечнае». (AG) |