Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«13-ы дзень»: новы фільм пра аб’яўленні ў Фаціме |
13.10.2009 13:02 |
13 кастрычніка 2009 г., у 92-ую гадавіну апошняга аб’яўлення Маці Божай Фацімскай, у Душпастырскім асяроддзі імя Паўла VI (Фаціма, Партугалія), а таксама ў шматлікіх асяродках і касцёлах ЗША адбудзецца прэм’ера фільма «13-ы дзень», у якім апавядаецца гісторыя трох дзяцей, што сталі ўдзельнікамі незвычайных падзеяў. Пра гэта паведаміла каталіцкае інфармацыйнае агенцтва «KAI». Сцэнарыстамі і рэжысёрамі стужкі з’яўляюцца Аян і Дамінік Хіггінс, маладыя мастакі з Вялікабрытаніі. Па словах Сцівена Грэйданаса, рэцэнзента каталіцкага штотыднёвіка «National Catholic Register», дадзены фільм з’яўляецца лепшым з тых, што распавядаюць пра фацімскія аб’яўленні Маці Божай, бо падкрэлівае эстэтычныя і відовішчныя вартасці, а таксама адпавядае гістарычным рэаліям. Азнаёміцца з кароткім зместам фільма можна на Інтэрнэт-старонцы www.the13thday.com. Плануецца, што ў снежні фільм з’явіцца і на DVD. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.