У кангрэсе «Рэнавабіс» у Фрайзінгу прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі |
02.09.2010 16:24 |
У нямецкім Фрайзінгу пачаўся 14–ты кангрэс Каталіцкага дабрачыннага фонду «Рэнавабіс». Тэма сёлетнега форуму — «Быць адказным за стварэнне. Экалагічныя выклікі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе». У сустрэчы прымаюць удзел прадстаўнікі Украіны, Аўстрыі, Германіі, Албаніі і Беларусі. На думку арганізатараў кангрэсу, экалагічныя праблемы нельга абмежаваць да канкрэтнага рэгіёну ці краіны, яны маюць універсальны характар. Забруджванне вады, неабмежаваная вырубка лесу, праблемы з атамнымі электрастанцыямі — гэта тое, што павінна непакоіць грамадства. Важна не замоўчваць гэта, а весці глабальную дыскусію на тэму ролі канкрэтнага чалавека і рэлігійных супольнасцяў у абароне стварэння. Падчас форуму будуць прачытаны шматлікія даклады, адбудзецца праца ў дыскусійных групах. |