Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Роля жанчын у Касцёле і прыняцце Касцёлам свету абмяркоўваліся на Сінодзе Біскупаў
Дзяржава Ватыкан
10.10.2012 14:58

10 кастрычніка ў першай палове дня працы Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі праходзілі пры зачыненых дзвярах. Дэлегаты вялі размовы ў невялікіх тэматычных групах. Учора сінадальныя айцы абмеркавалі шэраг тэм, сярод якіх была роля жанчыны ў Касцёле.

Удзельнікі звярнулі ўвагу на тое, што жанчыны складаюць большую частку паслядоўнікаў Хрыста ў свеце, але многія з іх адчуваюць сябе дыскрымінаванымі. Было патлумачана таксама, што Касцёл не ўдзяляе жанчынам святарскага пасвячэння не таму, што яны менш здольныя ці менш годныя, але ўлічваючы волю Хрыста і традыцыю Касцёла.

Акрамя таго, інфармуе Ватыканскае радыё, удзельнікі Сіноду нагадалі аб важнасці новай евангелізацыі ў кантэксце экалогіі, бо мэтай першай з’яўляецца павага да ўсяго стварэння. Таксама было падкрэслена, што хрысціянская вера не знаходзіцца ў супярэчнасці з розумам. Сінадальныя айцы выказалі перакананне, што справа не ў тым, каб прымусіць свет увайсці ў Касцёл такім, якім ён ёсць, але зрабіць Касцёл здольным прыняць свет такім, якім ён ёсць.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме