Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Канстанцінопаль: пасланне Патрыярха на Дзень абароны навакольнага асяроддзя |
03.09.2010 13:02 |
Праваслаўныя Цэрквы візантыйскай традыцыі распачынаюць літургічны год 1 верасня, а ў 1989 г. Патрыярх Канстанцінопальскі Дэметрый І абраў гэтую дату як Дзень абароны навакольнага асяроддзя. Аб гэтым нагадаў у сёлетнім пасланні сённяшні Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І.
Кіраўнік Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы звярнуў увагу на тое, што згодна з вучэннем Царквы кожны чалавек адказны за абарону стварэння. У адпаведнасці з Божым наказам чалавек абавязаны ўпраўляць зямлёю і берагчы яе.
Па словах Патрыярха, эканамічны крызіс, які мы перажываем сёння, павінен схіліць нас да змены эканамічна-грамадскай палітыкі. Яе прыярытэтам, замест пагоні за прыбыткам, павінна стаць навакольнае асяроддзе.
Ініцыятыва Праваслаўнай Царквы адзначаць 1 верасня як Дзень абароны навакольнага асяроддзя з цягам часу перайшла першапачатковыя межы. Каталіцкі Касцёл у Італіі з 2006 г. адзначае гэтую дату як Дзень абароны стварэння.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.