«Renault» падарыў Святому Айцу два электрамабілі |
Святы Айцец |
06.09.2012 15:59 |
Вечарам 5 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў у дар два электрамабілі, выпушчаныя канцэрнам «Renault». Яны былі спецыяльна распрацаваны для патрэбаў Пантыфіка і Ватыканскай жандармерыі на базе мадэлі «Renaul Kangoo Maxi». Перадаў іх Святому Айцу Генеральны дырэктар французскага аўтаканцэрна Карлас Госн падчас візіту ў Кастэль Гандольфа. Як інфармуе Ватыканскае радыё, электрамабіль, прызначаны для перамяшчэння Папы, пафарбаваны ў белы колер і змяшчае на сабе выяву герба Святога Айца на дзвярах. «Ён уяўляе сабой экалагічную версію папамабіля (...) і можа праехаць без дадатковай падзарадкі каля 170 км», — гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 6 верасня. Другі электрамабіль, прызначаны для Ватыканскай жандармерыі, пафарбаваны ў блакітны колер з белай і жоўтай паласой збоку. Адзначаецца, што праз гэты дар Святому Айцу «Renault» працягвае свае намаганні па павазе да навакольнага асяроддзя. |