Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сто мільёнаў католікаў чакаюць Святога Айца ў Лацінскай Амерыцы |
09.03.2012 13:18 |
Паводле апошніх статыстычных даных, абнародаваных Pew Forum, у Лацінскай Амерыцы налічваецца 432 мільёны католікаў, і амаль чацвёртая іх частка — 96 мільёнаў — пражывае ў Мексіцы. На Кубе пражывае каля 6 мільёнаў католікаў, што складае большую палову мясцовага насельніцтва. У наступным годзе Бэнэдыкт XVI, нягледзячы на ўзрост (у красавіку гг. Пантыфіку споўніцца 85 гадоў), плануе ізноў наведаць Лацінскую Амерыку ў Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.