Аўстралія: амаральнасць — рэцэпт выхаду з эканамічнага крызісу ў Тасманіі? |
06.09.2012 12:51 |
Калі праект закона аб гомасексуальных саюзах будзе зацверджаны, то ім зоймецца кіраўніцтва Вярхоўнага суда. Калі рашэнне апошняга будзе пазітыўным, то палажэнне будзе мець сілу на тэрыторыі ўсёй Аўстраліі. З ліпеньскага рапарту Commonwealth Bank вынікае, што Тасманія, якая славіцца рэкорднымі лічбамі самазабойстваў у шкале кантынента, дасягнула найгоршых паказчыкаў па ўсёй Аўстраліі ў 5 ключавых сферах: працаўладкаванне, рознічны гандаль, прырост насельніцтва, будаўнічыя працы і фінансаванне жыллёвага будаўніцтва. Прэм’ер Тасманіі хоча ажывіць гаспадарку праз легалізацыю аднаполых саюзаў. На яе думку, дзякуючы ліберальным прадпісанням у Тасманіі больш гомасексуалістаў з іншых рэгіёнаў пажадаюць пераязджаць на невялікі востраў-штат, каб заснаваць там сваё «сужэнства». У планах Лары Гіддзінгс таксама легалізацыя найму аднаполымі саюзамі сурагатных маці, легалізацыя прастытуцыі, эўтаназіі і яшчэ большая лібералізацыя права на аборт. |