| Кардынал Кох знаходзіцца з візітам у Арменіі |
| 25.09.2012 10:50 |
|
У ходзе сустрэчы Патрыярх пацвердзіў жаданне далейшага супрацоўніцтва і сяброўства з Каталіцкім Касцёлам. Іерарх падкрэсліў, што сведчаннем добрых адносінаў з’яўляецца экуменічная дапамога ў фармацыі армянскага духавенства, дзякуючы якой яно можа атрымліваць адукацыю ў каталіцкіх навучальных установах. Са свайго боку кардынал Кох адзначыў, што для яго вялікі гонар прабываць у краіне, якая першай прызнала хрысціянства ў якасці афіцыйнай рэлігіі і чыя гісторыя і культура прасякнута верай. (AG) |


Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, прабывае з візітам у Арменіі. 23 верасня 2012 г. іерарх сустрэўся з кіраўніком Армянскай Апостальскай Царквы Патрыярхам Гарэгінам ІІ.
для друку