Кардынал Кох сустрэўся з Прэзідэнтам Арменіі |
28.09.2012 10:53 |
Па словах Сержа Саргсяна, Арменія, як першая краіна, якая прызнала хрысціянства ў якасці афіцыйнай рэлігіі, вельмі цэніць міжнародную ролю Апостальскай Сталіцы не толькі з-за яе місіі на карысць міру і талерантнасці, але і таму, што Святы Пасад служыць кансалідацыі хрысціянскага свету. У гэтым кантэксце Прэзідэнт Арменіі ўзгадаў свой мінулагодні візіт у Ватыкан і сустрэчу з Папам. Як падкрэсліў Серж Саргсян, доўгія ўзаемныя адносіны і агульная духоўная і культурная спадчына «абавязваюць нас да падтрымкі гэтых адносінаў на найвышэйшым узроўні». (AG) |