Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ад ізаляцыі да інтэграцыі: партнёры «Renovabis» абмяркуюць праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі |
08.10.2012 11:52 |
Праблемам людзей з абмежаванымі магчымасцямі будзе прысвечана бліжэйшая сустрэча партнёраў дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс», якая пройдзе 7-8 снежня ў Фрайзінгу.
«Людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў камуністычных сістэмах нашых краін-партнёраў ажно да пераменаў 1989 года знаходзіліся нібыта наводшыбе. У наступныя два дзесяцігоддзі пад уплывам іпульсаў з Захаду сітуацыя толькі-толькі пачала змяняцца», — гаворыцца ў анонсе падзеі на афіцыйным сайце «Рэнавабіс». «Што датычыць тэмы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, то ва Усходняй Еўропе гэта тэма і сёння з’яўляецца табу. Як жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе? Што неабходна змяніць, каб яны маглі ўдзельнічаць у грамадскім жыцці», — адказы на гэтыя і іншыя пытанні будуць абмеркаваны на сустрэчы партнёраў «Рэнавабіс». (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.