Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кангрэс «Рэнавабіс» аб праблемах новай евангелізацыі ў краінах Еўропы
Дабрачыннасць
01.09.2012 00:30
Ранішняя сесія другога дня кагрэса дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс» была прысвечана сітуацыі Касцёла і праграме новай евагелізацыі ў Германіі з улікам сітуацыі ў былой ГДР, а таксама ў Харватыі і Венгрыі. У сваю чаргу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра рэлігійную сітуацыю ў нашай краіне.
На тэрыторыі былой ГДР толькі 14 % насельніцтва з’яўляюцца католікамі і 19 % — пратэстантамі, усе іншыя — у большасці індыферэнты. У 2010 г. у Эрфурце быў створаны Місіянерскі цэнтр, заданнем якога з’яўляецца не толькі евагелізацыя, але і аналіз сітуацыі. Дакладчык др. Губертус Шонэман падкрэсліў, што першым евангелізатарам з’яўляецца Бог, але гэта Ён робіць праз людзей. Выступоўца вельмі ясна падкрэсліў асновапалагаючы прынцып, паводле якога евангелізацыя не для Касцёла, але Касцёл для евангелізацыі. Евангелізацыя з’яўляецца знакам жывога Касцёла, таму ён павінен чыніць тое, што ад яго хоча Бог.

Актуальнай тэмай для Касцёла ў Германі з’яўляецца пашырэнне пастырскіх тэрыторый: з-за недахопу святароў адзін святар павінен абслугоўваць большую колькасць парафій. Дакладчык засяродзіўся таксама на тэме ars celebrandi, падкрэсліваючы, што добра падрыхтаваная літургія вядзе да Бога. Ён таксама падкрэсліў важнасць дыяканіі ў  працэсе новай евангелізацыі і адзначыў, што існуючая ў Касцёле Германіі бюракратыя з’яўляцца перашкодай для новай евангелізацыі.

Доктар Томас Маркіч прадставіў сітуацыю ў Харватыі, дзе 88 % насельніцтва католікі. Дакладчык падкрэсліў, што Харватыя разам з Польшчай і Румыніяй належыць да найменш секулярызаваных краін Еўропы. 

Прыяртэтам пастырскай дзейнасці Касцёла ў Харватыі з’яўляецца сям’я, якая перажывае вялікі крызіс. У той жа час менавіта роль сям’і з’яўляецца фундаментальнай у выхаванні чалавека. Паводле дакладчыка, парафія павіна быць камуніяй (супольнасцю) малых супольнасцяў: біблійнай, літургічнай, адарацыі Найсвяцейшага Скарамэнту, катэхізацыі і г.д. Рэлігійная адукацыя ў Харватыі адбываецца ў школах і парафіях. Новыя шляхі евангелізацыі — гэта рухі, якія дапамагаюць персаналізаваць веру людзей, а таксама медыя і каталіцкія навучальныя ўстановы (у 2010 г. у Загрэбе быў заснаваны каталіцкі ўніверсітэт).

Прафесар Андрас Матэ-Тос прадставіў сітуацыю ў Венгрыі. Сваю прэзентацыю ён распачаў анекдотам: «Маркс памёр, Ніцшэ памёр, і я таксама адчуваю сябе не надта добра». Гэтым прафесар хацеў сказаць, што Касцёл у Венгрыі перажывае не найлепшыя часы. Дакладчык падкрэсліў, што, на жаль, людзі часта не стараюцца вырашаць праблемы, а толькі дыскутуюць аб іх. Асаблівай праблемай Венгрыі з’яўляецца рост нацыяналізму, у які ўцягваюць Касцёл, палітыку і эканоміку; так што сучасную сітуацыю трэба акрэсліць як этна-клера-капіталізм. Касцёл у Венгрыі знаходзіцца ў вельмі складаных умовах, бо ва ўмовах сучаснага секулярызму яму вельмі складана выконваць свае функцыі, асабліва абвяшчаць Божае слова ў новай ліберальнай сітуацыі. У той жа час Касцёл павіен быць прысутным у секулярным грамадстве. Дакладчык пры гэтым падкрэсліў, што трэба памятаць аб тым, што каталіцызм важнейшы за нацыяналізм.

На жаль, Касцёл у Венгрыі не апрацаваў стратэгіі новай евангелізацыі, але формы пастырства капіруе з-за мяжы, а такі падыход не прыносіць вынікаў, бо ў Венгрыі свая гісторыя і культура. Дакладчык падкрэсліў, што ў Касцёле неабходны крытыцызм, але ён павінен быць крэатыўным, а не крытыканскім.

Пасля абеду адбыліся круглыя сталы на тэмы: «Шансы і межы Інтэрнэту для перадачы веры», «Вопыт Кіева, Тэзэ і Украінскай Царквы за мяжой», «Новая евангелізацыя з праваслаўнага боку гледжання», «Пакліканне да святарства як сведчанне веры», «Новыя духоўныя шляхі ў Польшчы» і «via baltica», які займаўся праблемамі супастаўлення «касерватыўнасці» з «лібералізмам» і «старых» і «новых» шляхоў перадачы веры, у якім прымаў удзел Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Беларускі іерарх распавёў аб рэлігійнай сітуацыі ў нашай краіне. Пры гэтым арцыпастыр падкрэсліў, што Касцёл у Беларусі стараецца пагадзіць старое з новым, гэта азначае, што з павагай адносіцца да традыцыйных метадаў душпастырства і абагачае іх новымі.      
Нагадаем, што 16-ы Кангрэс дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс» распачаўся 30 жніўня 2012 г. у Фрайзінгу (Германія). Тэма форуму — «Адкрыццё веры сёння. Новыя шляхі евангелізацыі ў Еўропе». У кангрэсе прымае ўдзел дэлегацыя з Беларусі, якая складаецца з католікаў і праваслаўных.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў