Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Ірландыі спадзяюцца, што аборты не будуць легалізаваны
20.12.2012 11:02

Ірландскія біскупы спадзяюцца, што ў краіне ўсё ж не будуць легалізаваны аборты. Аб гэтым гаворыцца ў заяве епіскапату, выдадзенай у адказ на ўрадавае рашэнне адмены пакарання за здзяйсненне аборту ў сітуацыі, калі цяжарнасць пагражае жыццю маці.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, іерархі Ірландыі адзначаюць, што сёння ў краіне для цяжарных жанчын існуе ўсялякая неабходная тэрапія, аднак нельга дапускаць свядомага забойства дзіцяці. Біскупы дадаюць, што ў Ірландыі да жыцця ставяцца з пашанай, і калі парламентарыі будуць галасаваць згодна са сваім сумленнем, новы законапраект не будзе прыняты.

Ірландскія іерархі лічаць, што прыняцце законапраекта парушыць «далікатную раўнавагу паміж правам на жыццё маці і дзіцяці, якое існуе ў сённяшнім заканадаўстве». Гэта выкліча сур’ёзныя змены ў законе, культуры, стаўленні да ненароджанага дзіцяці.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.