Ірландскі іерарх пра аборты: прыкладаць усе намаганні для захавання жыцця маці і дзіцяці |
16.01.2013 17:10 |
Пра аднолькавую святасць жыцця маці і дзіцяці нагадаў старшыня Рады па пытаннях шлюбу і сям’і епіскапату Ірландыі біскуп Крыстафер Джонс. Іерарх выступіў у Камісіі па ахове здароўя ў парламенце краіны. Палеміка вакол абортаў выбухнула ў Ірландыі некалькі месяцаў таму ў сувязі з гісторыяй Савіты Халапанавар, якая памерла ў бальніцы пасля таго, як урачы адмовілі ёй у аборце. З таго часу ўрад краіны пачаў абмяркоўваць магчымасць легалізацыі аборту ў выпадку, калі цяжарнасць пагражае жыццю маці. (AG) |