| Касцёл у Італіі: хто выхавае падлеткаў? |
| 28.01.2013 13:32 |
|
Глава аддзела пастырства моладзі Рымскага вікарыяту кс. Мірыллі адзначыў, што падобнае сведчыць пра непавагу да рэлігійных каштоўнасцяў і пра адсутнасць элементарнага выхавання. «Адсутнасць зямнога бацькі прыводзіць да аддалення ад Нябеснага Айца, паколькі падлеткі не прызвычаіліся давяраць бацькоўскаму цяплу, цяплу сям’і», — адзначыў святар і нагадаў, што традыцыя калядных стаенак — гэта традыцыя сямейнага цяпла. Як паведамляе procatholic.ru, па даных паліцыі, падлеткі разбураюць не ёлкі, а менавіта стаенкі, і разбіваюць фігуркі Дзіцятка Езуса. Прадстаўнік Касцёла заявіў, што доўг не толькі бацькоў, але і ўсіх хрысціянаў — пастарацца акружыць агрэсіўных падлеткаў клопатам і па магчымасці нагадаць, што Бог клапоціцца пра ўсіх. (SZh) |


Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла Італіі выказалі занепакоенасць у сувязі з хваляй апаганьвання і разбурэння падлеткамі сотняў калядных стаенак. На думку кс. Маурыцыё Мірыллі, акты вандалізму з’яўляюцца вынікам глыбокага крызісу бацькоўства.
для друку