Італьянскі іерарх: вайскоўцы створаны для міру |
08.02.2013 12:28 |
Разважаючы над адносінамі паміж верай і мірам у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, арцыбіскуп Пэльві падкрэсліў, што, на яго думку, Бэнэдыкт XVI сваім навучаннем імкнецца заклікаць вайскоўцаў ва ўсім свеце адмовіцца ад ідэі «справядлівай вайны» і замяніць яе ідэяй «магчымага міру». Мы ўсе павінны пераконваць, што гэта магчыма з дапамогай Божай ласкі, але таксама праз уклад кожнага асобнага чалавека. Вайскоўцы, як і іншыя людзі, носяць у сабе жаданне трасцэндэнтнасці і натуральна, што павінны існаваць для міру. Этыка адзінства, братэрства і надзеі, якой спрыяе дзейнасць вайсковых ардынарыятаў, адкрывае сэрцы і розум на найвышэйшую форму справядлівасці, якой з’яўляецца спакой Хрыста прымірыцеля. (SZh) |