Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выпушчаны даведнік з інфармацыяй аб марскім душпастырстве ва ўсім свеце
10.01.2013 21:57

Апостальства мора выпусціла першы даведнік з інфармацыяй аб марскіх душпастырах ва ўсім свеце. Ён змяшчае нумары тэлефонаў і адрасы электроннай пошты каталіцкіх капеланаў марскіх структур у 259 портах.

Дырэктар па развіцці Апостальства мора Джон Грын паведаміў, што гэтая арганізацыя прадстаўлена ў большасці портаў свету, ад Дурбана да Дубая і ад Коста-Рыкi да Каломба. «Мы лічым, што даведнік, які змяшчае падрабязную інфармацыю пра ўсіх нашых святароў, будзе каштоўным рэсурсам для маракоў і многіх іншых, якія працуюць у марскім суднаходстве», — адзначыў дырэктар.

Святары Апостальства мора забяспечваюць практычную і духоўную падтрымку для маракоў. «Нашы капеланы з’яўляюцца „выратавальным кругам” для многіх маракоў, калі яны прыбываюць у порт. Маракі ведаюць, што могуць давяраць і спадзявацца на капелана», — дадаў Джон Грын, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё.

У лістападзе ў Апостальскай Сталіцы адбыўся Міжнародны кангрэс Апостальства мора, які сабраў дэлегатаў з 70 краін свету.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.