| 150 гадоў Беларускай чыгункі адзначыць душпастырства чыгуначнікаў у Гродне |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 14.11.2012 11:28 |
|
Урачыстыя мерапрыемствы адбудуцца 25 лістапада ў дзень успаміну св. Кацярыны Александрыйскай, апякункі чыгуначнікаў. Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі, свята распачнецца Імшой а 13-й гадзіне, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Запрошаны таксама ўладыка Арцемій, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. На ўрачыстасць прыбудуць удзельнікі душпастарстваў чыгуначнікаў з Ліды, Парэчча, Ваўкавыска. Святкаванне будзе ўключаць асвячэнне фігуры св. Кацярыны, а таксама даклад аб гісторыі Беларускай чыгункі і канцэрт парафіяльнага гурта. (SZh) |


Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне рыхтуе свята для чыгуначнікаў. Менавіта пры гэтай парафіі ўжо на працягу 14 гадоў існуе душпастырства працаўнікоў чыгункі. Пастаянна на сустрэчы збіраюцца каля 50 чалавек.
для друку