Брытанскія католікі са смуткам прынялі вестку аб смерці Маргарэт Тэтчэр |
09.04.2013 12:27 |
Яшчэ ў 1978 г., адзначае польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Маргарэт Тэтчэр дала інтэрв’ю галоўнаму брытанскаму каталіцкаму выданню «The Catholic Herald». Між іншым, яна расказала ў ім пра строгае выхаванне, якое атрымала ад сваіх бацькоў, што былі метадыстамі. Напрыклад, ёй забаранялася кіно і забавы. У маладосці Тэтчэр захаплялася ідэямі місіянерства. Cпачуванні ў сувязі са смерцю Маргарэт Тэтчэр выказаў і Святы Айцец Францішак. У тэлеграме, скіраванай 8 красавіка на імя кіраўніка ўраду Дэвіда Кэмерана, Папа з удзячнасцю адзначыў імкненне спачылай кіравацца хрысціянскімі каштоўнасцямі ў дзяржаўнай службе і «распаўсюджванні свабоды ў сям’і народаў». (AG) |