Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Джордж Пэл супраць двайных стандартаў у вучэнні Касцёла аб шлюбе
26.09.2014 16:40

У сваім уступе да новай кнігі па тэме вучэння Касцёла аб шлюбе кардынал Джордж Пэл напісаў: «Ніхто не можа падтрымліваць ідэю непарыўнасці шлюбу, але дазваляць тым, хто зноў уступіў у шлюб, прымаць cакрамэнт Эўхарыстыі».

Выданне Ignatius Press апублікавала прадмову кардынала Джорджа Пэла да «Евангелля ад сям’і», кнігі, якая катэгарычна супраць прапаноў кардынала Вальтэра Каспера, каб дазволіць тым, хто зноў уступіў у шлюб, прымаць Камунію, што выказана таксама ў асобнай кнізе.

У прадмове да сваёй кнігі кардынал Джордж Пэл піша, што Касцёл знаходзіцца пад моцным ціскам з боку свецкіх сіл. «Кожны праціўнік хрысціянства хоча, каб Касцёл капітуляваў у гэтым пытанні», — адзначыў іерарх.

Аднак кардынал Джордж Пэл сказаў, што аргумент, які дамінаваў у СМІ у межах падрыхтоўкі да кастрычніцкай сустрэчы Надзвычайнага Сіноду Біскупаў, у рэчаіснасці не з’яўляецца цэнтральнай праблемай Касцёла: «Здаровыя супольнасці не марнуюць вялікую частку сваёй энергіі на другарадныя пытанні. Да таго ж колькасць разведзеных і зноў узяўшых шлюб католікаў, якія лічаць, што яны павінны мець магчымасць прымаць сакрамэнт Эўхарыстыі, вельмі малая».

Адносна пытання сакрамэнтаў для тых, хто разведзены і жыве ў новым сужэнскім саюзе, выказаўся і кардынал Вінцэнт Нікалс, які ўзначальвае Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў у Англіі і Уэльсе.

Як перадаецца на fronda.pl, кардынал Вінцэнт Нікалс сказаў, што не заўважае аніякіх магчымасцяў у манеўраванні пры разглядзе пытанняў для разведзеных, якія стварылі новыя сем’і, без радыкальнага пераасэнсавання Эўхарыстыі ці непарыўнасці шлюбу. У сувязі з гэтым іерарх кажа, што збіраецца ісці на Сінод, каб слухаць, «што скажуць іншыя».

Кардынал дадае, што мае намер падкрэсліць на Сінодзе, што касцёльнае разуменне сужэнства павінна быць «абноўлена», жадае сканцэнтраваць увагу на знаходжанні шляхоў «культуры міласэрнасці ў Касцёле».

«Міласэрнасць — гэта паветра, якім мы дыхаем, прабачэнне і навяртанне — дарога, якой мы павінны ісці», — падкрэсліў іерарх, а таксама дадаў, што «сужэнства, якое з’яўляецца сапраўдным месцам свядомага і ахвотнага прыняцця Божай волі, з’яўляецца непарыўным у такой ступені, у якой Эўхарыстыя не можа замяніцца ў хлеб».

Паводле katolik.ru, fronda.pl (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.