Не трэба чакаць зменаў у вучэнні Касцёла на Сінодзе, сказаў французскі кардынал |
06.10.2015 15:46 |
Арцыбіскуп Парыжа і адзін з чатырох сустаршыняў Сінода Біскупаў кардынал
Андрэ Вэн-Труа заявіў, што назіральнікі, якія спадзяюцца на заўважныя
змены ў вучэнні Касцёла, «будуць расчараваныя». «Калі вы прыехалі ў Рым з думкай, што станеце сведкамі рэзкай перамены ў дактрыне Касцёла, вы будзеце расчараваныя», — сказаў іерарх на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане. «Каб зразумець гэта, вам не патрэбны Сінод. Дастаткова было слухаць гаміліі Папы на тэму сям'і кожны тыдзень падчас ягоных публічных аўдыенцый», — дадаў іерарх. З аналагічнай заявай выступіў арцыбіскуп Бруно Фортэ, спецыяльны сакратар Сінода, які адзначыў, што СМІ памылкова кажуць пра падзел біскупаў на дзве партыі. «Мы [усе] пастыры, поўныя веры і адкрытыя на Бога», — сказаў арцыбіскуп Фортэ. Catholicherald.co.uk (АлГ) |