Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Давід стаў наймаладзейшым, а дакладней, наймалодшым удзельнікам Сінода
06.10.2015 17:11

Пасля першых агульных сходаў Cінода Біскупаў на тэму сям'і, які праходзіць у Ватыкане 4-25 кастрычніка, яго найпапулярнейшым удзельнікам з’яўляецца італьянец Давід Палоні. У залу Cінода ён прыбывае разам са сваімі бацькамі Масімам і Патрыцыяй. Для чатырохмесячнага немаўляці Давід адзначаецца небывалым спакоем.

У Давіда адзінаццаць братоў і сясцёр, старэйшаму з якіх 19 гадоў. Усе яны жывуць у Галандыі ў Маастрыхце. Яго бацькі ўжо на працягу адзінаццаці гадоў з’яўляюцца місіянерамі Неакатэхуменату. Гэтая сям’я - адна з дзвюх прысутных на Сінодзе, якая ўдзельнічае ў якасці аўдытараў.


Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.