Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянская асацыяцыя былых геяў заклікае Сінод падтрымаць традыцыйнае вучэнне Касцёла
06.10.2015 18:59
«Чысціня з’яўляецца вялікай цнотай, ласкай ад Бога, спосабам быць бліжэй да Яго, і, такім чынам, трэба больш пра яе казаць», — гэта словы Райлен Сімпсан, прадстаўніцы асацыяцыі Courage («Адвага»), з якімі яна выступіла перад Сінодам Біскупаў па справах сям’і.

 

Райлен Сімпсан

Яна выступала ў папскім універсітэце Angelicum, падчас канферэнцыі «Жыццё ў Праўдзе і Любові: задачы душпастырства ў дачыненні да гомасексуальных асобаў».

«Ад айцоў, якія ўдзельнічаюць у Сінодзе, чакаюць, каб яны шукалі ісціну і не падкупіліся на хлусню», — заявіў Дэвід Просэн, тэрапеўт з ЗША, які сам калісьці практыкаваў жыццё гея. Але пасля навяртання, калі ён стаў жыць у чыстасці, ён адчуў, чым ёсць праўдзівы супакой і радасць. Ён распавёў на сваім прыкладзе, як шкодна, калі святар кажа, што няма нічога дрэннага з аднаполага сексу.

Падчас канферэнцыі, у якой прынялі ўдзел два сінадальныя айцы, кардынал Джордж Пелл з Аўстраліі і кардынал Рабэр Сара з Афрыкі, неаднаразова падкрэслівалася, што католікі з гомасексуальнымі схільнасцямі чакаюць ад Касцёла і Сінода яснага тлумачэння таго, што жыццё ў цноце чыстасці магчымае для кожнага чалавека, незалежна ад яго сексуальнай арыентацыі ці ад таго, што ён развёўся.

Асацыяцыя «Courage» была заснавана ў 1980 годзе Джонам Харві. Мэта асацыяцыі заключаецца ў тым, каб дапамагаць людзям глыбей зразумець і прыняць вучэнне Касцёла, якое асаблівым чынам тычыцца жыцця ў чыстасці.

«Courage» пашырае заклік Касцёла жыць у супакоі і ласцы, сцвярджаючы, што, жывучы цнатліва, кожны можа знайсці супакой і радасць, каб развіваць у сабе хрысціянскую сталасць. Асацыяцыя працуе ў розных краінах свету, бліжэйшай да Беларусі з якіх з’яўляецца Польшча.

Праграма асацыяцыі «Courage», з дапамогай якой гомасексуалісты навяртаюцца і пачынаюць жыць у чыстасці, распрацавана на аснове знакамітай праграмы «12 крокаў», якой карыстаецца Асацыяцыя Ананімных Алкаголікаў.

Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, couragerc.org, (AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.