Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІ Нядзелю пасля Нараджэння Пана (5 студзеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
02.01.2014 23:03

Каментарый да літургіі

У першую нядзелю новага года стаім перад Панам, Богам нашым, каб святкаваць гэты дзень на Яго хвалу і праслаўленне. Напярэдадні гэтага года давайце складзем пастанову, што не будзем прапускаць без сур'ёзнай прычыны нядзельную святую Імшу і не будзем выконваць у Дзень Пана ніякай непатрэбнай працы. Хрыстус, які сёння прыходзіць да кожнага з нас, няхай дадасць нам сілы, каб добрасумленна выканаць нашу пастанову.

Каментарый да літургіі слова


Божая Мудрасць, на якую ўказвае Стары Запавет, уцелавілася сярод людзей у Асобе Езуса Хрыста. Ён, народжаны перад усімі вякамі, з’явіўся свету праз свае Уцелаўленне. У святле гэтай Мудрасці чалавек можа распазнаць сваё пакліканне, сваё прызначэнне і сэнс жыцця. Такім чынам, калі прымаем Хрыста, напаўняемся мудрасцю жыцця і дарамі Бога.

Малітва вернікаў


Бог з’яўляецца Мудрасцю, якая ахоплівае ўвесь сусвет, таму просім у нашых малітвах, каб Ён паглядзеў на людскія беды і выслухаў нашыя просьбы.

Выслухай, Божа, пакорную малітву:

1. Молімся, каб святло Хрыста асвятляла жыццё ўсіх ахрышчаных.
2. Молімся, каб Хрыстус, які прыходзіць да сваёй уласнасці, быў прыняты ў жыцці нашага народа, у нашых сем’ях і ў нашых сэрцах.
3. Молімся, каб дар Божага супакою прынялі ўсе людзі і адорвалі ім іншых.
4. Молімся за памерлых, каб назіралі вечнае святло, якое праз веру пазналі на зямлі.
5. Молімся аб светлых вачах сэрца для нас, тут прысутных, і ўсіх, якіх любім, каб мы пазналі, чым ёсць надзея нашага хрысціянскага паклікання.

Божа, які так палюбіў зямлю, што паслаў свайго Сына, дай нам любоў, якая вядзе да крыніцы сапраўднай Мудрасці. Праз Хрыста, Пана нашага.

Апрацавала с. Людміла Леўдаровіч MChR

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)