Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Нядзелю пасля Нараджэння Пана (12 студзеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
09.01.2014 19:54

Каментарый да літургіі

“…Вось слуга Мой, якога Я падтрымаю, выбраннік Мой, якога ўпадабала душа Мая...”


Хрост – гэта першы сакрамэнт, пасля якога чалавек, прыняўшы яго, яднаецца з Богам і ачышчаецца ад усіх правінаў. Праз Духа Святога і ваду, як сімвал ачышчэння, новы хрысціянін выходзіць з цемры ў бок святла, якое прынёс Езус Хрыстус свету. 8 студзеня падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Францішак заклікаў нас, каб мы жылі хростам штодзённа, як актуальнай жыццёвай рэальнасцю. Таму варта падчас гэтай святой Імшы падзякаваць за свой хрост, які калісьці атрымалі, а таксама памаліцца за тых, хто збіраецца яго прынять.

Каментарый да літургіі слова


“…Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў...”

“Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў…” – словы, якія былі прамоўлены Богам да Езуса пасля хросту. Але Бог прамаўляе іх і да кожнага з нас, першы раз пасля хросту, а потым у кожную хвіліну, калі мы хочам чуць Яго голас. “Гэта cын Мой УМІЛАВАНЫ…” і “Гэта дачка Мая УМІЛАВАНАЯ”… Умілаваў усіх, каб кожны, хто верыць у Езуса Хрыста, Сына Адзінароднага, меў вечнае жыццё.

Малітва вернікаў


Шчырым сэрцам просім Пана нашага:

  • Падтрымай нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету у іх пастырскім служэнні.
  • Кіруй уладамі дзяржаў, каб яны мудра, сумленна і разважліва прымалі рашэнні.
  • Пашлі Святога Духа Свайго ўсім тым, хто рыхтуецца да прыняцця хросту.
  • Даручаем Табе ўсіх церпячых і хворых, каб пачулі Твой голас і адчулі Тваю любоў да іх.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
  • Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб у цішыні свайго сэрца заўсёды маглі пачуць Твой голас: “Гэта сын Мой УМІЛАВАНЫ…”, “Гэта дачка Мая УМІЛАВАНАЯ…”


Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Гасанна Атрашкевіч ОРs

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)