Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Ахвяравання Пана (2 лютага)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
29.01.2014 23:37

Каментарый да літургіі

Хрыстус ахвяраваў сябе за нас. Ён прыйшоў да людзей, якія жывуць у страху перад смерцю, якія жывуць у цемры граху. Ён прыйшоў да нас, каб прынесці святло збаўлення, надзею спаўнення абяцанняў, вызваленне ад граху. Таму давайце прымем да нашага сэрца святло Езуса Хрыста. Прымем Яго з рук Марыі, як Сімяон, які трымаў у сваіх руках Святло свету, Надзею грэшнікаў і несмяротнага Валадара Сусвету.

Каментарый да літургіі слова  

Слова Божае, прызначанае на сённяшняе свята Ахвяравання Хрыста ў святыні, звяртае нашу ўвагу  на адну з асноўных праблем чалавека - страх смерці. Толькі Хрыстус можа нас вызваліць ад гэтага страху, таму Бог паслаў Яго на зямлю. Ён прыходзіць да нас, каб ачысціць і прынесці збаўленне. Гэтае прыйсце Хрыста добра адчыталі старэйшыя людзі, якія прыйшлі Яго сустрэць у храме Ерузалема. Гэтае слова таксама адносіцца  да нас, састарэлых у граху і страху перад невядомым існаваннем. Божае слова дае нам святло збаўлення і надзею на жыццё.

Малітва вернікаў

У імя Езуса Хрыста, Збаўцы нашага і Святла свету, просім Бога, каб прыняў нашую малітву, прыйшоў дапамагчы і даў надзею. З пакорай прадставім Богу нашыя патрэбы.

1. Молімся за Касцёл Святы, каб нёс святло Добрай Навіны ўсяму свету і дапамагаў людзям ісці дарогай веры. Цябе просім...
2. Молімся за асобаў кансэкраваных, няхай іх жыццё, цалкам адданае Богу, будзе для сучаснага чалавека сведчаннем існавання рэчаіснасці нябеснай. Цябе просім...
3. Молімся за маладых хлопцаў і дзяўчат, каб распазналі пакліканне да жыцця ў чысціні, беднасці і паслухмянасці і з адвагай пайшлі за Хрысом. Цябе просім...
4. Молімся за за хворых і паміраючых, каб вытрывалі ў выпрабаваннях, а свае цярпенні ахвяроўвалі за збаўленне свету. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых (...), каб, узнагароджаныя за жыццё на зямлі, увайшлі ў радасць Пана. Цябе просім...
6. Молімся за нас, сабраных вакол алтара, каб мы, умацаваныя Божай ласкай, ішлі верна за Хрыстом. Цябе просім...

Божа, Пане жыцця, выслухай нашыя малітвы і ўмацуй у нас надзею на вечнае жыццё. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)