Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на І нядзелю Вялікага посту, Год А (9 сакавіка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
07.03.2014 10:54

Каментарый да літургіі   

Вялiкi пост, якi мы распачалi некалькi дзён таму назад, павiнен нас весцi да глыбейшага разумення Хрыста. Падчас Вялiкага посту хочам канцэнтраваць сваю ўвагу менавiта на Езусе Хрысце, Сыне Божым, патомку Евы, хочам разважаць пра Яго мукi i смерць.

У гэты перыяд хочам за Езусам выйсцi ў пустыню, каб там пачуць голас Бога. Бог прамаўляе да чалавека ў цiшынi. Хочам быць уважлiвымi слухачамi, каб пачуць дакладна ўсе словы, якiя да нас будзе кiраваць.

Хочам навярнуцца да Бога, хочам паяднацца з братамi, на якiх злуемся цi якіх не разумеем. Старажытные людзi казалi: „Ядзім і п’ём сёння, бо не ведаем, што заўтра можа нас напаткаць”. Мы, аднак, у жыццi павiнны шукаць глыбейшых каштоўнасцяў, а не задавальняцца толькi тым, што тут i сёння.

Каментарый да літургіі слова

У кожным чалавеку ёсць крыху зла. Гэта з'яўляецца наступствам упадшай натуры людзeй, граху непаслухмянасцi першых бацькоў. Езус Хрыстус праз сваю паслухмянасць Богу Айцу даў нам сiлу, каб перамагаць зло дабром. Даў нам прыклад барацьбы са спакусамi i вучыць нас, як перамагаць сатану, якi атакуе чалавека спакусай хлеба i ўлады.

Малітва вернікаў

Шчырым сэрцам просім Пана нашага:

1. Молімся за Касцёл Святы, каб нёс святло Добрай Навіны ўсяму свету і дапамагаў людзям ісці дарогай веры.
2. Молімся за святароў, каб, напоўненыя дарамі Духа Святога, заўсёды дапамагалі вернікам, якія згубіліся ў жыцці.
3. Молімся, каб дар Божага супакою прынялі ўсе людзі і адорвалі ім іншых. Асаблiва молiмся аб супакоі ва Украiне.
4. Молімся за памерлых, каб сузіралі вечнае святло, якое праз веру пазналі на зямлі.
5. Молімся за нас саміх, каб Пан вырваў нас y Вялiкiм посцe з усялякага злога ўчынку і даў нам калісьці ўдзел у сваім Валадарстве.

Божа, які ёсць добрым і благаслаўлёным, прыйдзі з дапамогай да Твайго народу, выслухай малітвы і ўчыні, каб мы хадзілі Тваімі шляхамі, выконвалі Тваю волю і любілі Цябе больш за ўсё. Праз Хрыста, Пана нашага.

Падрыхтаваў кс. Юрый Марціновіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)