Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Нядзелю Вялікага посту (30 сакавіка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
26.03.2014 11:22

Каментарый да літургіі

Чацвёртая нядзеля Вялікага посту называецца таксама “нядзеляй lartare”, што азначае “нядзеля радасці”. Сёння, калі адчуваем, што набліжаецца час заканчэння Вялікага посту, разважаем аб радасці, якую прыносіць нам Крыж, праз які мы былі вызвалены з няволі граху.

Магчыма, што ў штодзённай мітусні, сярод нашых абавязкаў і клопатаў забываем аб радасці прабывання каля Хрыста.

Таму Касцёл у час Вялікага посту заклікае нас да разважання над уласным жыццём – не толькі над тым, што цяжкое і кепскае, але і над тым, што радаснае. Каб нашая “радасць была поўнай”, мы патрабуем Божай міласэрнасці. Станем у пакоры перад алтаром Пана і будзем заклікаць Яго, каб аказаў нам сваю міласэрнасць.

Каментарый да літургі слова


Усе мы сляпыя ад нараджэння. Магчыма, шмат бачым, але не бачым таго, што самае галоўнае. “Чалавек бачыць тое, што навідавоку, а Пан заглядае ў сэрца” (1 Сам 16, 7). Гэты цуд, які здарыўся дзве тысячы гадоў таму каля купальні Сілаам, павінен здзейсніцца ў кожным з нас. Толькі тады, калі будзем глядзець на людзей і навакольны свет вачыма Бога, пачнем паволі разумець нашую рэчаіснаць.

Слепата ў Бібліі мае значэнне не толькі фізічнае, але і духоўнае. Чалавек сляпы - гэта той, які не бачыць святла. Крыніца святла - Бог. Гэта Ён здзяйсняе, што свеціць сонца, якое дае свету жыццё. Хтосьці, хто не бачыць, не можа ў поўні цешыцца цудамі прыроды. Чалавек, які застаецца ў граху, - гэта сляпы з уласнага выбару. Ён не дазваляе святлу Божай ласкі дакрануцца да свайго сэрца. Ён абмежаваны і не здольны ў поўні карыстацца дарам Божага ўсынаўлення. Вялікі пост - гэта час, які правярае нашыя рэлігійныя паставы. Праз удзел у набажэнствах, праз велікапосную споведзь мы адкідваем ад сябе тое, што нас аддзяляе ад пазнання Бога. Калі сляпы з сённяшняга Евангелля пасля вяртання зроку ўбачыў Езуса, то вызнаў сваю веру і аддаў Яму паклон.

Да каго я падобны сёння? Да сляпога, які паслухмяна хоча спаўняць волю Збаўцы і абмыцца са сваіх правінаў, каб бачыць, ці да фарысеяў, якія ўсіх ацэньваюць паводле ўласных крытэрыяў?

Пане, спраў, каб я пачаў бачыць і ўмеў глядзець на сябе і іншых Тваімі вачыма, каб мог несці святло тым, якія Цябе не бачаць.

Малітва вернікаў

Да Бога, які шчодра адорвае нас ласкамі і дазваляе радавацца сваёй любоўю, узнясём нашыя малітвы.

1. Адары Касцёл сапраўднай радасцю прабываня блізка Цябе і абвяшчэння Добрай Навіны пра збаўленне.
2. Дай непарушную надзею тым, якія знаходзяцца ў роспачы з прычыны складанай жыццёвай сітуацыі.
3. Адкрывай на радасці ў Духу Святым сэрцы моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту  канфірмацыі.
4. Дапамагай нам у выпаўненні велікапосных пастановаў.
5. Прымі ў сваё Валадарства нашых памерлых.
6. Паглядзі на нас і адары ўпэўненасцю, што дзякуючы Табе можам радавацца ласцы збаўлення.

Табе, Божа, даручаем нашыя інтэнцыі. Выслухай нас і адары супакоем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

С. Мірыям Маршалэк ZSJM

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)