Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXVII Звычайную нядзелю, Год А (5 кастрычніка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
02.10.2014 15:25
Каментарый да літургіі

 

Бог паслаў нам свайго Сына. Аддаў таксама ў нашыя рукі лёс свайго Касцёла і лёсы свету. Праз удзел у гэтай эўхарыстычнай Ахвяры мы выказваем сваю веру ў Сына Божага, прыслухоўваемся да Евангелля, каб выконваць Божыя словы ў сваім жыцці і такім чынам прыносіць плён дабра, уносіць свой уклад у перамяненне свету.

Так шмат мы атрымалі ад Бога, але так мала даем узамен за атрыманыя дары. Таму перапросім Бога за нашыя правіны.

Каментарый да літургіі слова

Народ Ізраэля быў абраны Божым вінаграднікам, але быў адхілены, таму што не прынёс пладоў веры і любові да свайго Пана і не прыняў Божага Сына — Месіі. Бог даў вінаграднік нам — Яго Касцёлу. Мы таксама павінны прыносіць плён сваёй веры, каб не заслужыць адмовы, але быць выратаванымі. Калі мы робім дабро, мы становімся сапраўдным народам Божым і атрымліваем дар Божага супакою праз Езуса Хрыста.

 

Малітва вернікаў

Добраму Богу прадставім нашыя просьбы

  1. Молімся аб благаслаўленні і дарах Божай ласкі для Папы Францішка, нашага біскупа (імя) і ўсіх святароў. Цябе просім...
  2. Молімся ў інтэнцыі III Надзвычайнага Сіноду Біскупаў, які сёння пачынаецца ў Рыме, каб паспрыяў абуджэнню свядомасці сакральнасці і непарушнасці сям’і, яе прыгажосці ў Божай задуме. Цябе просім...
  3. Молімся за сем’і, каб, моцныя Богам, выхоўвалі дзяцей паводле хрысціянскіх каштоўнасцяў. Цябе просім...
  4. Молімся за памерлых, каб іх душы дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
  5. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым словам і Эўхарыстычным Хлебам, моцна трывалі ў веры. Цябе просім...
Пане Божа, ад Цябе мы атрымліваем кожнае дабро. Дзякуем Табе за ўсе Твае дары і за тое, што слухаеш нашыя малітвы. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR
Адноўлена 03.10.2014 17:24
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)