Каментарый да літургіі
Сённяшняму чалавеку не хапае радасці. Шукае яе ў багацці, забаве, выкарыстанні жыцця, але гэта толькі ўяўленне радасці. Сапраўдную радасць можа даць толькі Бог. Тут, у Эўхарыстыі, мы сустракаемся з Ім, Ён прыходзіць да нас, дае нам сваю радасць.
Мы перажываем III Нядзелю Адвэнту, так званую Нядзелю радасці. Ужо хутка будзем радавацца з нараджэння Езуса. Гэтая радасць павінна быць відавочнай у нашым жыцці, не толькі ў калядную ноч, але і кожны дзень. Хрыстус хоча, каб мы дзяліліся радасцю з іншымі. Аднак, каб гэта адбылося, ў сэрцах павінна быць нейкая перамена. Мы павінны адкінуць зло і запрасіць Езуса ў сваё сэрца. Будзем маліцца, каб Хрыстус падчас гэтай святой Імшы перамяніў нашы сэрцы, напоўніў іх сваёй радасцю і любоўю.
Каментарый да літургіі слова
У сённяшняй літургіі слова прарока Ісаі прыносіць нам суцяшэнне, кажучы аб хуткім выбаўленні нас ад падзення і граху. Гэта велізарная прычына радавацца, да чаго заклікае нас апостал Павел. Евангеліст Ян, аднак, паказвае, што вельмі блізка Той, да каго Ян Хрысціцель падрыхтаваў шлях. Давайце ўважліва прыслухоўвацца да слоў Пісання, і яны напоўняць нас радасцю ад блізкасці Пана.
Малітва вернікаў
Богу, які запрашае нас да эўхарыстычнага стала, занясём нашыя просьбы:
1. Молімся за Касцёл святы, каб паказаў усяму свету, што Бог - гэта адзіная крыніца сапраўднай радасці. Цябе просім... 2. Молімся за святароў, каб прапаведвалі і сведчылі аб вялікай любові Бога да чалавека. Цябе просім... 3. Молімся за сем’і, каб памяталі не толькі аб падрыхтоўцы святочнага стала, але і аб падрыхтоўцы свайго сэрца да прыйсця Пана. Цябе просім... 4. Молімся аб ласцы навяртання для людзей, якія даўно не прыступалі да сакрамэнту пакаяння. Цябе просім... 5. Молімся за памерлых, каб атрымалі радасць жыцця вечнага. Цябе просім... 6. Молімся за нас, сабраных на Эўхарыстыі, каб мы ўмелі дзяліцца радасцю і любоўю з іншымі. Цябе просім... Просім Цябе, Божа, выслухай нашыя просьбы, якія ў пакоры Табе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага.
С. Людміла Леўдаровіч MChR
|