Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Нядзелю Адвэнту (21 снежня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
19.12.2014 21:55

Каментарый да літургіі

Сабраныя ў супольнасці чакаючых нараджэння Збаўцы, праз Эўхарыстыю мы становімся ўдзельнікамі Божых абяцанняў; асаблівага благаслаўлення і духоўных дабротаў, абяцаных Давіду і споўненых у Хрысце.

Таму дзякуем Богу за абяцанне спаслання Валадара, якім будзе Яго Сын, і адначасова просім, каб і мы на ўзор Марыі, пакорнай слугі Пана, былі здольныя прыняць у нашы сэрцы Езуса, Сына Найвышэйшага.

Каментарый да літургіі слова

Пан Бог праз вусны прарока Натана прадказвае патомка Давідавага, які будзе каралём на векі. Ім з’яўляецца Езус Хрыстус, пра нараджэнне якога анёл Габрыэль звястуе Марыі. Так, як Марыя, будзем з верай слухаць слова, якое прамаўляе да нас Бог.

Малітва вернікаў

Да Бога, які абяцаў нам свайго Сына, узнясём просьбы аб прыняцці Яго Слова намі і ўсімі людзьмі:

1. Касцёл абвяшчае аб прыйсці Збаўцы; просім, каб ён сам быў гатовы да Яго прыйсця. Цбе просім...
2. Тыя, хто кіруюць гэтым светам, не заўсёды хочуць слухаць Божы голас; просім, каб прызналі ў Езусе адзінага Пана і Валадара. Цябе просім...
3. Штодзённа забіваюць ненароджаных дзяцей; просім, каб маці з любоўю прымалі дзяцей, якія з’яўляюцца дарам Бога. Цябе просім...
4. Шмат людзей яшчэ не чула пра Езуса; просім, каб Бог паслаў ім тых, хто будзе абвяшчаць збаўленне ў Яго Імя. Цябе просім...
5. Мы не заўсёды здольныя адказваць на Божае слова чынам; просім, каб мы на ўзор Марыі пакорна і з любоўю прымалі Божую волю. Цябе просім...

Божа, які ўсцяж прамаўляеш да свайго народу, учыні, каб людзі на ўсёй зямлі прызналі ў Езусе Хрысце, Тваім абяцаным Сыне, найвышэйшага Пана і Валадара. Табе хвала на векі. Амэн.

Кс. Юрый Марціновіч

Адноўлена 19.12.2014 22:03
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)