Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Нядзелю Адвэнту, Год С (20 снежня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
17.12.2015 15:27

Каментарый да літургіі  

Сёння распачынаем Чацвёртую нядзелю Адвэнту, неўзабаве будзем святкаваць Божае Нараджэнне. Як мы перажываем гэты святы час чакання? Чым напоўнены думкі, перажыванні, хваляванні? Можа, засталася толькі штодзённая мітусня? Спрабуйма заўважыць каля сябе бліжняга, такога маленькага, як Дзіцятка Езус. Можа, гадамі гэты чалавек жыве каля нас, мы сустракаемся з ім на працы, у якойсьці супольнасці, але не паглядзелі яму па-сaпраўднаму ў вочы, не пацікавіліся, чым ён жыве, што яго турбуе. Можа, ён адчувае сябе самотным, можа, мае праблемы.

Няхай гэтае свята, якое надыходзіць, падорыць радасць іншаму чалавеку праз нас. Няхай Бог кіруе намі, а мы будзем паслухмяныя Яму. А дапамагае нам у гэтым, перш за ўсё, Эўхарыстыя, таму што тут Бог забывае пра сябе, а цалкам аддае сябе нам. Няхай гэта будзе для нас прыкладам.

Каментарый да літургіі слова

Сёння ў літургіі слова мы чуем пра тое, як Марыя ідзе да Альжбеты, хоць і сама цяжарная. Сустракаюцца дзве жанчыны, якія напоўнены Духам Святым. Гэтая сустрэча павінна стаць для нас прыкладам у тым, што нам таксама трэба шукаць людзей, якія напоўнены Богам. Пераадольваць усё, што ад іх аддзяляе, бо такія сустрэчы нас умацоўваюць духоўна.

Мы павінны самі клапаціцца пра свой духоўны рост, таму ў першую чаргу павінны цаніць святую Імшу, чытаць Божае слова і мець побач людзей, якія нам будуць духоўна дапамагаць. А калі не маем такіх людзей, то павінны ў малітве з верай прасіць аб гэтым.

Няхай сустрэча з Божым словам напаўняе нас Духам Святым, каб мы ўмелі дзяліцца ім з іншымі людзьмі.

Малітва вернікаў

У Святы Год Міласэрнасці, у чаканні святаў, якія набліжаюцца, даверым Усемагутнаму Богу нашыя малітвы і просьбы:

1. Молімся за Святы Касцёл, каб падчас Года Міласэрнасці ён з радасцю прымаў кожную заблукалую душу і паказваў свету Міласэрнае Сэрца Бога.
2. Молімся за Святога Айца Францішка і ўсіх біскупаў, каб прапаведвалі і сведчылі аб міласэрнасці і вялікай любові Бога да чалавека.
3. Молімся аб новых святарскіх і манаскіх пакліканнях, каб маладыя людзі не баяліся адказаць на заклік Хрыста прысвяціць сваё жыццё Богу.
4. Молімся за нашу парафію, каб іншыя людзі бачылі ў нас сведкаў Хрыста і набліжаліся да Бога.
5. Молімся за тых, хто жыве ў граху, каб не баяліся наблізіцца да Бога і паверылі, што Ён чакае навяртання кожнага чалавека.
6. Молімся за нас, тут прысутных, каб удзел у сённяшняй літургіі навучыў распаўсюджваць Божую Міласэрнасць сярод розных людзей і падрыхтаваў нашае сэрца да надыходзячага свята Божага Нараджэння.

Просім Цябе, Божа, выслухай нашыя просьбы, якія ў пакоры Табе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Таццяна Гмыза SJE

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)