Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі рухаў бедных рабочых і сялян
25.10.2014 14:45

Упершыню ў гісторыі Касцёла Рымскі Пантыфік сустрэнецца з лідарамі так званых “народных рухаў” – аб’яднанняў бедных рабочых, сялян без зямлі, прадстаўнікоў карэнных народаў, якія не маюць свайго прадстаўніцтва ў выглядзе традыцыйных прафсаюзаў і вымушаны кансалідавацца, каб даносіць да дзяржаў і грамадстваў свае праблемы.

 
Сустрэча моладзі адбылася ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне
25.10.2014 12:53

18 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне прайшла сустрэча моладзі. Сустрэчу праводзіў а. Шымон Фарайтэр ОМІ з шумілінскай парафіі.

 
Ці можа хрысціянін «святкаваць» Хэлоўін?
25.10.2014 12:37

Хутка разам з усім Каталіцкім Касцёлам мы будзем адзначаць урачыстасць Усіх Святых, якая для кожнага хрысціяніна з’яўляецца напамінам аб яго пакліканні да святасці. Але, на жаль, у наша асяроддзе, а асабліва ў моладзевае, уваходзіць і становіцца ўсё больш папулярным “святкаванне” Хэлоўіна. Можа здавацца, што няма нічога дзіўнага і нічога надзвычайнага ў тым, што нехта бавіцца такім чынам. Але трэба задумацца: гэта звычайная забава ці штосьці, што цяжка супаставіць з жыццём чалавека, які лічыць сябе хрысціянінам?

 
Сакратар Апостальскай Нунцыятуры сустрэўся з моладдзю душпастырства «OPEN»
25.10.2014 12:26

23 кастрычніка ў межах традыцыйнай сустрэчы Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна «OPEN» з моладдзю душпастырства сустрэўся мансіньёр Філіппо Чампанэллі, сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.

 
Лк 13 ,1-9
25.10.2014 03:00

«Калі не пакаецеся, усе таксама загінеце»

 
25 кастрычніка — XXIX Звычайны тыдзень
25.10.2014 03:00
1 чыт. Эф 4, 7-16; Пс 122 (121), 1-2. 3-4a. 4b-5.
Ев. Лк 13, 1-9.
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХХ Звычайную нядзелю, Год А (26 кастрычніка)
24.10.2014 18:09

Бог дае нам сілу, каб мы вучыліся любіць, а таксама годна прымаць любоў да нас. Гэта адносіцца не толькі да любові між людзьмі: у сям’і, ці на працы, ці ў касцёле, але таксама і да ўзаемнай любові з Богам.

 
Папа: сустрэча з Патрыярхам Канстанцінопальскім — знак жадання пераадолець перашкоды, якія раздзяляюць хрысціян
24.10.2014 15:36

Пра гэта Пантыфік распавёў падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў экуменічнай пілігрымкі, арганізаванай амерыканскім фондам «Orientale Lumen», 24 кастрычніка.

 
Гамілія на ХХХ Звычайную нядзелю (26 кастрычніка)
24.10.2014 15:29

Ці ж вы не ведаеце, што вы — святыня Божая, і што Дух Божы жыве ў вас? Прагну паўтарыць гэтыя словы разам са святым апосталам Паўлам, дадаючы: а святыня Божая — святая, і вы ёй з’яўляецеся!

 
Мерапрыемствы з удзелам Папы Францішка ў лістападзе
24.10.2014 13:21

У лістападзе Папа Францішак прыме ўдзел у шэрагу важных мерапрыемстваў і цэлебрацый. 1 лістапада Пантыфік наведае рымскія манументальныя могілкі «Верана», дзе пахаваны шматлікія грамадскія, палітычныя і касцёльныя дзеячы, і ўзначаліць там Эўхарыстыю з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых.

 
<< Першая < Папярэдняя 1051 1052 1053 1054 1055 1056 1057 1058 1059 1060 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1056 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.