Больш за сто чалавек сабралася 18 кастрычніка на штогадовай сустрэчы моладзі ў брэсцкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Маладыя вернікі з’ехаліся з усіх куткоў Беларусі. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які вызначае месцы, дзе можна праводзіць рэлігійныя мерапрыемствы без дадатковага паведамлення.
Памяць кардынала Казіміра Свёнтка ўшанавалі 19 кастрычніка вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.
Экспазіцыя «Дарогаю Бібліі», якая адкрылася ў баранавіцкім Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага 11 кастрычніка, — выстава, якая папулярызуе Біблію ў Беларусі і запрашае гледача-наведвальніка не толькі паглядзець на эскпанаты, але і дакрануцца да некаторых з іх і паспрабаваць сябе ў ролі перапісчыка.
19 кастрычніка вернікі камайскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля разам са сваім пробашчам і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам сабраліся на супольную малітву ў адноўленой святыні.
«Няхай ніводная сям’я не будзе пазбаўлена крыніцы працы», — заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 22 кастрычніка, звяртаючыся да італьянскіх пілігрымаў. Пантыфік узгадаў пра масавыя звальненні супрацоўнікаў авіякампаніі «Meridiana Fly».