Хрысціянскі гурт The Crossway выступіў на сустрэчы моладзі ў Брэсце (абноўлена) |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
23.10.2014 12:35 |
Больш за сто чалавек сабралася 18 кастрычніка на штогадовай сустрэчы моладзі ў брэсцкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Маладыя вернікі з’ехаліся з усіх куткоў Беларусі. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Для многіх гэта ўжо далека не першая сустрэча, але яны зноў і зноў прыязджаюць на сустрэчы ў Брэсце, чакаючы духоўнага ўзбагачэння, сюрпрызаў і порцыі пазітыву, якія ўмела звычайна спалучае і падае брэсцкая моладзь. Падарункам для гасцей гэтай сустрэчы стала выступленне маладога хрысціянскага гурта The Crossway. Пасля прывітальнага слова біскупа і апекуна сустрэчы кс. Яцэка Дубіцкага маладыя вернікі разбіліся на некалькі груп на чале са святарамі, у якіх абмяркоўвалі пастаўленае пытанне духоўнай барацьбы. Потым моладзь прэзентавала зноў, хлопцы прэзентавалі вынікі сваіх дыскусій. Час пасля абеду моладзь прысвяціла творчасці. Кожны выбіраў цікавы для сябе накірунак. Адны стваралі кветкі з гафраванай паперы, іншыя майстравалі міжнацыянальны сцяг, трэція вучыліся майстэрству фатаграфіі, а ў чацвёртых быў майстар-клас па музыцы, які праводзілі ўдзельнікі хрысціянскага рок-гурта United In Spirit. Юлія Беларусава |
Фотарэпартаж |