Я магу апраўдвацца, што мне не патрэбныя ані святыя, ані ўласная святасць, чарговы раз напаўняючы Касцёл цемрай. Я магу ўдзельнічаць у свяце Halloween'e, замяняючы Урачыстасць Усіх Святых на язычніцкі Пантэон. І хоць брамы пякельныя не перамогуць Касцёл (пар. Мц 16, 18), толькі ад мяне залежыць ці я ступлю ў святло Хрыста, ці як свіння вярнуся да блявоціны сваёй.
Хрысціянскае жыццё — гэта пастаянная барацьба, нагадаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі 30 кастрычніка. Пантыфік падкрэсліў, што сатана існуе і супрацьстаяць яму трэба з дапамогай «зброі», якой з’яўляецца праўда, справядлівасць, вера і Божае слова.
Фатограф Баляслаў Гавэцкі з Гродна дзеліцца фотаздымкамі, якія былі зроблены 25 гадоў назад, у хуткім часе пасля біскупскай сакры кс. Тадэвуша Кандрусевіча, які атрымаў яе з рук Папы Яна Паўла ІІ — 21 кастрычніка 1989 года ў Рыме.
28 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Надсана «Выбранае», укладальнікам і аўтарам каментарыяў да якой з’яўляецца Ірына Багдановіч.
30 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню Еўрапейскага парламента Марціна Шульца. Старшыня Еўрапарламента сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром кардыналам Пьетро Паралінам.
Дарагія браты і сёстры! Урачыстасць Усіх Святых, на якую мы разам сабраліся, мае радасны характар. Літургія вельмі выразна падкрэслівае надзею, з якой веруючы чалавек глядзіць у будучыню.
Слова Божае, якое сёння пачуем, прыносіць нам надзею, што мы ўсе будзем стаяць перад Богам, які знішчыць смерць і дасць нам жыццё. Гэтым жыццём для нас з’яўляецца Хрыстус, які паказаў нам шлях, перамог смерць сваім уваскрасеннем і дае нам сваё Слова.
30 кастрычніка ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі адбылася сустрэча дэлегацыі Каталіцкага Касцёла з пастаянным прадстаўніком ААН у нашай краіне Санака Самарасінха і яго супрацоўнікамі.