Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Беларус Сяргей Валчкоў, пераможца расійскага праекта «Голас»: «Будучую жонку я ўпершыню ўбачыў у святыні — гэта было маё і назаўсёды»
09.01.2014 14:12

У эфіры перадачы «Сёння вечарам» пераможца расійскага песеннага праекта «Голас» беларус Сяргей Валчкоў распавёў, што верыць у Бога, з’яўляецца практыкуючым хрысціянінам і спявае ў царкоўным хоры. Пры гэтым менавіта ў святыні ён упершыню ўбачыў сваю будучую жонку.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі
09.01.2014 12:48

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі

Нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы недалёка ад Гродна ў сям'і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У тым жа годзе пачаў вучобу ў ваенна-тэхнічнай школе, пасля заканчэння якой у 1987-1989 гадах служыў у войску.

У 1990 г. як адзін з першых кандыдатаў быў залічаны на вучобу ў заснаваную ў тым жа годзе біскупам Тадэвушам Кандрусевічам Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў 8 снежня 1994 года, а прэзбітэрскае  –  17 чэрвеня 1995 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Быў накіраваны на душпастарскую працу ў парафію Св. Вацлава ў  Ваўкавыск, дзе ў 1995-1996 гадах  выконваў абавязкі вікарыя.

У 1996-1999 гадах спецыялізаваўся ў галіне кананічнага права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы, дзе атрымаў ступень магістра кананічнага права, абараніўшы працу на тэму “Працэсуальныя правы бакоў у выпадку скасавання шлюбу”.

У 1999 годзе быў прызначаны прэфектам і выкладчыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

З 2000 года з'яўляўся суддзёй біскупскага суда ў Гродне, а з красавіка 2005 года – віцэ-афіцыялам гэтага суда.

З 2001 года з’яўляўся членам Святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі.

У 2004-2005 навучальным годзе чытаў лекцыі ў галіне кананічнага права на курчах катэхетаў у Гродне.

З 23 чэрвеня 2005 года з'яўляўся рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

У 2007-2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.

У 2008 годзе быў залічаны да Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года з’яўляўся каардынатарам душпастырства пакліканняў.

12 сакавіка 2012 года Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў ксяндза Юзафа Станеўскага капеланам Яго Святасці.

29 лістапада 2013 года Папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі з прысваеннем звання тытулярнага біскупа дыяцэзіі Tabaicara. 1 лютага атрымаў біскупскае пасвячэнне.

3 чэрвеня 2015 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Юзафа Станеўскага сваім Генеральным сакратаром.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
09.01.2014 12:48

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,
біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у г. Смаргонь. У 1991 г. паступіў у салезіянскі навіцыят ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у г. Смаргонь.

Займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Баруны, потым у в. Жодзішкі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2001 г. па 2002 г. выконваў абавязкi дырэктара салезіянскай супольнасці ў п. Акцябрскі Маскоўскай вобласці і быў адказным за салезіянскі прэнавіцыят. Пасля вяртання ў Беларусь займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Жупраны. У перыяд 2003-­2005 гг. быў сакратаром Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі (Усходне­-Еўрапейскай) з сядзібай у г. Масква. З 2005 г. па 2008 г. займаў пасаду дырэктара салезіянскай супольнасці ў г. Мінск; з 2005 г. па 2011 г. быў адказным за салезіянскі араторый у Мінску. З 2005 г. па 2010 г. быў інспектарыяльным дарадцам Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі з сядзібай у г. Масква. З 2005 г. па 2010 г. быў старшынёй катэхетычнага аддзела Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. У перыяд 2006-­2010 гг. быў членам катэхетычнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У 2011 г. быў прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў г. Смаргонь; выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2011 г. з’яўляецца адказным за салезіянскі прэнавіцыят для грамадзян Беларусі. З 2013 г. займае пасаду вікарыя і эканома Iнспектарыяльнай Дэлегатуры Варшаўскай Салезіянскай Інспекторыі св. Станіслава Косткі.

У 2014 г. прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыем мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля. З’яўляецца выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля. Валодае беларускай, рускай, польскай i iтальянскай мовамі.

9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага S.D.B. дапаможным біскупам Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня 2015 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне.



Спампаваць у высокай якасці

 
Біскуп Юрый Касабуцкі
09.01.2014 12:44

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Нарадзіўся 15 лютага 1970 г. у Маладзечне на тэрыторыі сучаснай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1991 г.) вучыўся ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і адбыў вайсковую службу.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996 г. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Станіслава ў Магілёве і адміністратара парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. З 1999 г. па 2001 г. вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі. З 2001 г. па 2004 г. выконваў абавязкі прэфекта Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. У 2004 г. прызначаны дырэктарам Сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. З 2005 г. выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 2006 г. з’яўляецца таксама адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. З’яўляецца выкладчыкам ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

29 лістапада Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 25 студзеня атрымаў біскупскае пасвячэнне.

Спампаваць у высокай якасці

 
Біскуп Алег Буткевіч

Біскуп Віцебскі

Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе, на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 г.) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 г. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 г. выконваў абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны.

29 лістапада Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Алега Буткевіча біскупам Віцебскім. 18 студзеня атрымаў біскупскае пасвячэнне.

3 чэрвеня 2015 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім Віцэ-старшынёй.


 
«Карытас» арганізаваў для дзяцей з Лынтупаў наведванне заапарка і дэльфінарыя ў Мінску
09.01.2014 11:45

Дзякуючы каталіцкаму дабрачыннаму таварыству «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі дзеці парафіі ў Лынтупах здзейснілі паездку ў Мінск, дзе наведалі заапарк і дэльфінарый.

 
Для гомельскіх бяздомных наладзілі калядкі і святочны абед
09.01.2014 09:48

Святочны абед для бедных зноў арганізавалі ў адзіным у Беларусі Доме міласэрнасці ордэна Маці Тэрэзы ў Гомелі. 7 студзеня, калі праваслаўныя святкуюць Божае Нараджэнне, каталіцкія законніцы зладзілі сапраўднае свята для гомельскіх бяздомных.

 
Архідыяцэзіяльны “Карытас” аказаў дапамогу адзінокім людзям і сем’ям прыёмнага тыпу
08.01.2014 16:15

Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правяло акцыю “Зімовая дапамога” для адзінокіх людзей і сем’яў прыёмнага тыпу.

 
Папа Францішак дапамог арганізатарам Сусветнага дня моладзі пагасіць вялікі доўг
08.01.2014 14:40

Святы Айцец вырашыў аказаць фінансавую падтрымку архідыяцэзіі Рыа-дэ-Жанейра і часткова дапамагчы ёй пагасіць вялікі доўг, які ўзнік пасля Сусветнага дня моладзі. Першапачаткова доўг складаў больш за 38 млн. Арганізатары пайшлі на такія выдаткі, каб добра арганізаваць правядзенне форуму.

 
“Сaritas” арганізаваў у Мёрах свята для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі
08.01.2014 14:14

Пры падтрымцы каталіцкага дабрачыннага таварыства “Сaritas” Віцебскай дыяцэзіі ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах адбылося святочнае мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1271 1272 1273 1274 1275 1276 1277 1278 1279 1280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1278 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.