19 студзеня біскуп Алег Буткевіч узначаліў у парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску, дзе 10 гадоў выконваў абавязкі пробашча, сваю першую нядзельную Імшу пасля біскупскага пасвячэння, якое адбылося 18 студзеня.
Парафія Св. Юзафа ў Маладзечне падарыла дабрачыннаму каталіцкаму таварыству “Карытас” калядныя падарункі “Самарытанскі кашалёк”. Гэтыя падарункі збіраюць самі дзеці і дораць іншым дзецям.
Рух “Пралайф Беларусь” збірае подпісы пад петыцыяй у парламент Беларусі з мэтай таго, каб у другой рэдакцыі закона аб ахове здароўя былі ўлічаны папраўкі, прапанаваныя рухам. На сённяшні момант дазволена даабортнае кансультаванне, а ўрачам дадзена права адмаўляцца ад абортаў.
1 лютага Папа Францішак сустрэнецца з удзельнікамі Нэакатэхуменальнага Шляху. З прадстаўнікоў Гомельскага дэканату Пінскай дыяцэзіі, дзе актыўна развіваецца Нэакатэхуменальны Шлях, на сустрэчу ў Рым адправяцца пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці ксёндз прэлат Славамір Ласкоўскі і пробашч светлагорскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ксёндз дэкан Тадэвуш Саморэк.
Капліца св. Казіміра ў г.п. Ружаны знаходзіцца на могілках гарадскога пасёлка. Капліца з’яўляецца аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны, помнік архітэктуры ранняга класіцызму, першапачаткова ўваходзіла ў склад комплексу базыльянскага кляштара. Дата заснавання капліцы пазначаецца як 1792 г.
“Не існуе іншага спосабу перамагчы зло і грэх, як толькі праз любоў, якая падштурхоўвае аддаваць сваё жыццё за іншых”, - адзначыў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” 19 студзеня. Святы Айцец засяродзіўся над значэннем слова “ягнё”, якое ў Новым Запавеце адносіцца да Езуса Хрыста.
Мінская архікатэдра, 19 студзеня 2014 г.Ці Хрыстус падзелены (пар. 1 Kар 1, 1-17)?
Вусная малітва
Новы біскуп - гэта вялікая падзея для дыяцэзіі і паўсюднага Касцёла. Калі біскуп яшчэ і той, хто нарадзіўся, рос і сталеў на той зямлі, на якой зараз будзе служыць, то гэта асаблівая Божая ласка, што агортвае ягоны родны край.