Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнікі Гомельскага дэканату прыбудуць на сустрэчу Папы з удзельнікамі Нэакатэхуменальнага Шляху
Беларусь - Пінская дыяцэзія
20.01.2014 10:59

1 лютага Папа Францішак сустрэнецца з удзельнікамі Нэакатэхуменальнага Шляху. З прадстаўнікоў Гомельскага дэканату Пінскай дыяцэзіі, дзе актыўна развіваецца Нэакатэхуменальны Шлях, на сустрэчу ў Рым адправяцца пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці ксёндз прэлат Славамір Ласкоўскі і пробашч светлагорскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ксёндз дэкан Тадэвуш Саморэк.

На сустрэчу ў Ватыкан прыбудзе каля 10 тысяч чалавек. Падчас сустрэчы Святы Айцец благаславіць 17 груп, якія адправяцца з евангелізацыйнай місіяй у розныя краіны, і 75 сем’яў, якія выказалі гатоўнасць вырушыць у любое месца свету.

На сустрэчу з Папам запрошаны ўдзельнікі з розных краін, рэктары нэакатэхуменальных семінарый, святары, семінарысты, лідары першых нэакатэхуменальных супольнасцяў у парафіях Еўропы.

Паводле сайта Нараджэння Божай Маці

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.