Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ксёндз Алег Буткевіч, сын віцебскай зямлі, стаў біскупам
18.01.2014 22:25

18 студзеня ў катэдральным касцёле ў Віцебску падчас урачыстай Імшы адбылося біскупскае пасвячэнне ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Галоўным пасвячаючым біскупам быў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючымі — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Аляксандр Кашкевіч.

 
Намінацыйная була Святога Айца Францішка аб прызначэнні кс. Алега Буткевіча біскупам
18.01.2014 18:55
Францішак Біскуп, Слуга Слугаў Божых

Улюбёнаму Сыну Алегу Буткевічу, прэзбітэру дыяцэзіі Віцебскай,

У якой трымае апеку над парафіяй Святога Антонія Падуанскага,

Абранаму Біскупу гэтай жа Сталіцы Віцебскай,

Вітанне і апостальскае благаслаўленне.

Каб была адпаведна забяспечана катэдра віцебскага Касцёла, якая па прычыне адрачэння шаноўнага брата Уладзіслава Бліна знаходзіцца ў стане вакансу, ты, улюбёны Сыне, хвалебнымі здольнасцямі надзелены і ў святых рэчах дасведчаны, быў прызнаны адпаведным, каб ёю кіраваць.
 
І таму Мы, знаходзячыся на благаслаўлёнай Пятровай Сталіцы, у клопаце пра духоўнае дабро ўсяго статку Пана, найвышэйшай Апостальскай уладай, мянуем цябе біскупам Віцебскім, надзяляючы ўсімі правамі і абавязкамі.

Дазваляем прыняць пасвячэнні ад якогакольвечы каталіцкага біскупа па-за горадам Рымам, адпаведна з літургічнымі нормамі.

Але перад гэтым належыць табе скласці вызнанне каталіцкай веры, а таксама здзейсніць прысягу на вернасць Мне і Маім Наступцам паводле святых канонаў.

Да таго ж даручаем, каб з гэтым лістом ты пазнаёміў духавенства і люд твой: якім просім, каб прынялі цябе з ахвотаю, і з табою заўсёды трывалі ў еднасці.

Для цябе ж, улюбёны Сыне, праз заступніцтва благаслаўлёнай Панны Марыі і пасрэдніцтва святога Язафата, шчодрых дароў Духа Святога просім, каб з Яго дапамогай табе давераных верных ты мог пасвіць старанна, з развагай і пабожна ды “больш чынам, чым словам” (Св. Бэнэдыкт, Рэгула 2.12)

Супакой Хрыста няхай будзе заўсёды з табою і з дыяцэзіяльнай віцебскай супольнасцю на дарагой Нам Беларусі.

Дадзена ў Рыме, у Св. Пятра, дня трыццаць першага месяца лістапада, года Пана дзве тысячы трынаццатага, у першым годзе нашага Пантыфікату.

Францішак
 
Віншаванні супрацоўнікаў рэдакцый часопісаў “Наша вера”, “Аve Maria”, выдавецтва “Pro Christo” з нагоды 20-годдзя часопіса “Дыялог”
18.01.2014 15:56

18 студзеня адзначаецца 20-годдзе культурна-рэлігійнага часопіса “Дыялог”. Свае віншаванні скіроўваюць супрацоўнікі рэдакцый часопісаў “Наша вера”, “Аve Maria” і выдавецтва “Pro Christo”.

 
Папа Францішак падтрымаў “Марш за жыццё” ў Парыжы
18.01.2014 13:03

Папа Францішак падтрымаў “Марш за жыццё” ў Парыжы, правядзенне якога запланавана на 19 студзеня. Апостальскі Нунцый у Францыі арцыбіскуп Луіджы Вентура ў спецыяльным пасланні адзначыў, што Святы Айцец праінфармаваны аб ініцыятыве і падтрымлівае ўдзельнікаў акцыі.

 
Мой дыялог з «Дыялогам». 20 гадоў камунікацыі
18.01.2014 12:01

«Культурна-рэлігійнаму часопісу «Дыялог» спаўняецца 20 год! Амаль дагнаў мяне па ўзросце”, — падумала я, калі ехала ў цягніку ў Баранавічы, каб сустрэцца з тымі, хто на сённяшні дзень складае сэрца, душу і рукі гэтага выдання, побач з якім, як і разам з часопісам “Ave Maria”, расла я сама, мае старэйшыя і крыху малодшыя сябры, праўда, да той пары, калі друкаваныя сродкі масавай інфармацыі не замянілі інтэрнэт-выданні.

 
У Беларусь прыбылі Дары Трох Каралёў
17.01.2014 22:35

17 студзеня ў Беларусь упершыню прыбылі Дары Трох Каралёў. Святыня, якая мае непасрэднаe дачыненне да зямнога жыцця Хрыста, была дастаўлена з манастыра святога Паўла (гара Афон).

 
Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Апостальскім Нунцыем
17.01.2014 21:50

17 студзеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.

 
У Гомелі пачынаюцца сустрэчы для вернікаў усіх канфесій і атэістаў
17.01.2014 20:27

27 студзеня ў гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці пачынаюцца штогадовыя катэхезы, разлічаныя на людзей незалежна ад канфесіі, светапогляду, як вернікаў, так і атэістаў. Сустрэчы будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах у 19.30.

 
Папа сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту сужэнства
17.01.2014 17:19

14 лютага, ва ўспамін св. Валянціна, Папа Францішак сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту сужэнства. Сустрэча пад дэвізам “Радасць “так”, сказанага назаўсёды” пройдзе па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і, і ў ёй прымуць удзел пары, якія праходзяць падрыхтоўку да сужэнства.

 
Папа Францішак: мы пакліканы не адмаўляцца ад нашага экуменічнага намагання
17.01.2014 13:08

17 студзеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі экуменічную дэлегацыю з Фінляндыі. Сустрэча была прымеркавана да свята апекуна гэтай краіны св. Генрыха Упсальскага, якое будзе адзначацца 19 студзеня.

 
<< Першая < Папярэдняя 1271 1272 1273 1274 1275 1276 1277 1278 1279 1280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1274 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.